Кіраўнік Bulba Ventures, заснавальнік Maps.me Юрый Мельнічак рэзка адказаў на прапанову разработчыка Канстанціна Канопкі, які заклікаў вядомых прадстаўнікоў ІТ-сектара, у прыватнасці Аркадзя Добкіна, Віктара Пракапеню, Віктара Кіслага, Юрыя і Дзмітрыя Гурскіх і іншых, дамагчыся сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і «паспрабаваць пераканаць яго спыніць гвалт».

«Бандыты ў масках і АМАП на вуліцах нашых гарадоў збіваюць бяззбройных людзей: нашых сяброў і калег, мірных пратэстоўцаў, падлеткаў і пенсіянераў. Пра які зварот да Лукашэнкі можа наогул ісці гаворка ў гэтай сітуацыі?! Папрасіць цара-бацюшку біць не так моцна?! Гэта стакгольмскі сіндром. Нармальная рэакцыя на гвалт — бі або бяжы.

Беларусы абралі сваім прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую. Памагатыя дыктатуры скралі нашы галасы і спрабуюць забраць нашы грамадзянскія правы. Міліцыя замест таго, каб абараняць людзей, іх жорстка збівае. КДБ і СК замест абароны інтарэсаў свайго народа і пошуку злачынцаў, ладзяць палітычныя рэпрэсіі. У гэтай сітуацыі, я лічу, што перамовы з Лукашэнкам магчымыя толькі пасля спынення гвалту і запуску трансферу ўлады. Дарэчы, а хто-небудзь з вашага спіса яшчэ знаходзіцца ў Беларусі?» — напісаў Юрый Мельнічак у сваім фэйсбуку.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0