Каманда «таемных пакупнікоў» адсочвае цэны на больш чым 30 тысяч найменняў тавараў у шасці гандлёвых сетках, а таксама на амаль 50 тысяч тавараў, прадстаўленых у папулярных анлайн-крамах. Самыя дарагія прадукты вызначылі сярод усяго асартыменту, выключыўшы з выбаркі алкаголь і неядомыя тавары.

Самай дарагой для пакупнікоў аказалася чорная асятровая ікра. Цана на яе ў залежнасці ад сеткі вар'іруецца ад 193 да 285 рублёў за 100 грамаў. Дарагімі апынуліся і кансервы з мяса краба. У Мінску за бляшанку з камчацкім дэлікатэсам ў траціну кіло просяць пад 145 рублёў.

У топ-ліст увайшлі і замарожаныя морапрадукты. Так, каралеўскія крэветкі ў панцыры каштуюць ад 30 да 66 рублёў, а замарожаныя марскія грабеньчыкі - 53 рублі. Дорага абыходзіцца беларусам і мармуровая ялавічына - амаль 35 рублёў за стейк «Рыбай». Амаль кілаграмовая выразка гарадзенскага «хамона» ацэненая па-іспанску - на 41 рубель. Уражвае цана і на бельгійскі шакалад, у тым ліку набор цукерак за 55 рублёў.

У рэйтынг таксама ўвайшлі стэйкі з чырвонай рыбы (ад 17 да 33 рублёў), лустачкі пармезану (ад 4 да 10 рублёў) і філе індычкі (ад 13 да 18 рублёў за кіло). Сустракаюцца ў сталічным рытэйла прадукты і даражэй, але прадстаўлены вельмі выбарча.

Каманда Infoprice.by пастаянна абнаўляе цэны на тавары. Пакуль сэрвіс збірае цэны толькі ў гіпермаркетах Мінска, але дадзеныя актуальныя і для рэгіёнаў, а ў новым раздзеле Інтэрнэт-крам цэны збіраюць па ўсёй Беларусі. Вывучаць цэны можна на сайце сэрвісу або з дапамогай прыкладанняў на Android і iOS. Распрацоўшчыкі таксама запусцілі смарт-кошык для параўнання выніковых чэкаў на наборы прадуктаў і «разумны сканер» у мабільным дадатку, які скануе штрыхкод тавару і параўноўвае цэны на прадукт у розных сетках.

2
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
15.10.2020 / 15:52
И покупают?! 
0
Свядомы / Адказаць
15.10.2020 / 20:36
У кого хватает деньжат чего ж нет?
0
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
18.10.2020 / 21:56
Магазинов всё больше и больше. Сначала на 50-70% накрутят. Потом говорят скидка. Или они себе в убыток работают?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру