Прэзідэнт Сааранбай Жээнбекаў сышоў у адстаўку, паведамляе яго прэс-служба.

«На жаль, агрэсія не сціхае, патрабаванне маёй неадкладнай адстаўкі працягваецца. Бягучая сітуацыя блізкая да двухбаковага канфлікту. З аднаго боку — пратэстоўцы, з другога — праваахоўныя органы. Вайскоўцы і праваахоўныя органы абавязаныя ўжываць зброю для абароны Дзяржаўнай рэзідэнцыі. У гэтым выпадку пральецца кроў, гэта непазбежна. Я заклікаю абодва бакі не паддавацца правакацыям.

Дарагія мае суайчыннікі! Для мяне мір у Кыргызстане, цэласнасць краіны, адзінства нашага народа і спакой у грамадстве вышэй за ўсё. Няма нічога даражэйшага для мяне за жыццё кожнага майго суайчынніка. Я не трымаюся за ўладу. Не хачу застацца ў гісторыі Кыргызстана як прэзідэнт, які праліў кроў і страляў ва ўласных грамадзян», — гаворыцца ў яго заяве.

Пратэсты ў Кыргызстане ўспыхнулі 5 кастрычніка: людзі былі незадаволеныя вынікамі парламенцкіх выбараў. На іх думку, у парламент прайшлі партыі, якія падтрымлівалі прэзідэнта. Увечары 5 кастрычніка пратэстоўцы ўварваліся ў будынак Белага дома ў Бішкеку, дзе знаходзяцца парламент і адміністрацыя прэзідэнт. Потым пайшлі ў Камітэт нацыянальнай бяспекі і вызвалілі з-пад варты экс-прэзідэнта Алмазбека Атамбаева, а наступнай раніцай у аўторак захапілі будынак урада. Яны таксама запатрабавалі адстаўкі Жээнбекава.

Той у выніку ўвёў у Бішкеку надзвычайнае становішча, паўторна арыштаваў Атамбаева. Новым прэм'ерам быў прызначаны Садыр Жапараў, які ўчора заявіў, што вядуцца перамовы пра сыход Жэенбекава.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
15.10.2020 / 11:15
нават Кім Чэн Ын на паседжаньні, прысьвечаным 75-годзьдзю яго бандыцкай партыі,расплакаўся і сказаў, што "ня спраўдзіў шмат якія чаканьні народу".
Але ёсьць на сьвеце дзяяч, які ніколі нават на такое ня здольны...
0
Жисл / Адказаць
15.10.2020 / 11:33
На такое способен только сильный политик и патриот своей родины...
0
Ladzimir / Адказаць
15.10.2020 / 11:52
Чалавек маючы годнасць!

Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру