Затрымалі падазраванага ў разбойным нападзе на пункт абмену валют у Фрунзенскім раёне сталіцы. Ім аказаўся 30-гадовы мінчук, піша СК у сваім тэлеграм-канале.

Высветліць асобу мужчыны ўдалося дзякуючы супадзенню біялагічнага матэрыялу, знойдзенага на канфіскаваных падчас агляду месца здарэння аб'ектах, па ўліку даных ДНК у ГКСЭ.

Здарэнне адбылося ў чацвер, 24 верасня, у 11:20. Да пункта абмену валют у Фрунзенскім раёне падышоў невядомы. Дачакаўшыся, калі касір выйдзе з пункта на перапынак, ён падышоў да яе і пагражаючы прадметам, падобным да выбуховага прыстасавання, запатрабаваў перадаць грошы.

Забегшы назад у памяшканне, работніца банка націснула на трывожную кнопку. Мужчына ўцёк з месца здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0