Tut.by

Tut.by

Баскетбалістку Алену Леўчанка затрымалі а сёмай раніцы 30 верасня і далі 15 сутак арышту. Сёння яна павінна была выйсці на волю з Акрэсціна.

Яе прыехалі сустракаць многія зоркі спорту, уключаючы Ягора Мешчаракова, Васіля Хамутоўскага, Святлану Кудзеліч, Андрэя Краўчанку, Сцяпана Папова, Івана Ганіна, Канстанціна Якаўлева, Надзею Астапчук, а таксама заўзятары баскетбалісткі.

У 7.20, роўна праз 15 сутак пасля арышту, бацькам Алены Леўчанка паведамілі, што яе затрымалі яшчэ на 72 гадзіны па іншым эпізодзе. На працягу гэтага часу павінны паведаміць, калі і дзе пройдзе новы суд.

Пакуль, як сказаў нам яе адвакат Міхаіл Кірылюк, гэта невядома, піша Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0