Вядомая баскетбалістка Алена Леўчанка не выйшла на волю пасля 15 сутак зняволення. Ёй працягнулі арышт яшчэ на 72 гадзіны. Як сказалі бацькам, гэта зроблена па іншым эпізодзе, піша tut.by.

Мурал з выявай Алены Леўчанка ў Мінску. Фота чытача @nashaniva 

Мурал з выявай Алены Леўчанка ў Мінску. Фота чытача @nashaniva 

Леўчанка была затрыманая 30 верасня і арыштаваная за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Алена павінна была выйсці на волю сёння раніцай. Яе прыехалі сустракаць многія зоркі спорту, у тым ліку Ягор Мешчаракоў, Святлана Кудзеліч, Андрэй Краўчанка, Сцяпан Папоў, Іван Ганін, Канстанцін Якаўлеў, Надзея Астапчук, а таксама заўзятары баскетбалісткі.

У 7.20, роўна праз 15 сутак пасля арышту, бацькам Алены Леўчанка паведамілі, што яе арыштавалі яшчэ на 72 гадзіны.

Бацькі Алены Леўчанка. Фота Tut.by

Бацькі Алены Леўчанка. Фота Tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0