Рабочыя Lufthansa Technik запатрабавалі ад кіраўніцтва прадпрыемства адмовіцца ад абслугоўвання самалёта Лукашэнкі. Яны нагадалі пра аналагічную адмову Чаўшэску 31 год назад.

13 кастрычніка ў аэрапорце Фульсбютэль прызямліўся Боінг 737 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PA.

Прафсаюз прадпрыемства ў адказ распаўсюдзіў наступную заяву:

«Гэта самалёт таго самага Лукашэнкі, які аддаў загад страляць у дэманстрантаў у Беларусі. Мы, прафсаюзныя актывісты кампаніі Lufthansa Technik, не забываем нашу даўнюю традыцыю міжнароднай салідарнасці і стаім поплеч з беларускімі працоўнымі», — гаворыцца ва ўлётцы прафсаюза кампаніі LufthansaTechnik.

У ёй утрымліваецца шэраг патрабаванняў да беларускага ўрада: «Мы патрабуем адстаўкі Лукашэнкі і сапраўдных дэмакратычных выбараў! Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і неадкладнага аднаўлення на працы тых калег, якія страцілі працу! Мы патрабуем, каб усе супрацоўнікі маглі свабодна аб'ядноўвацца ў незалежныя прафсаюзы!»

Прафсаюз нагадвае, што 31 год таму ў кампаніі была падобная сітуацыя. Тады рабочыя кампаніі адмовіліся абслугоўваць самалёт кіраўніка Румыніі Чаўшэску незадоўга да яго падзення.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
santis / Адказаць
14.10.2020 / 19:26
крута! хай на трактары лётае па калхозах
1
Сам / Адказаць
14.10.2020 / 19:26
Натхняе, што ў гэтай цьмянай сітуацыі час ад часу з'яўляюцца добрыя навіны.
1
Вацлаў / Адказаць
14.10.2020 / 19:28
Ма-лай-цы. Хай амапаўцы яму тэхабслугоўваньне авіёна ладзяць.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру