Попыт на дастаўку прадуктаў мацнее на фоне росту колькасці хворых на каранавірус.

Па статыстыцы «Е-дастаўкі», колькасць заказаў ў Мінску рэзка ўзрасла амаль на 20% усяго за тыдзень, а запытаў на бескантактную дастаўку стала ў 3 разы больш. Падобная дынаміка назіралася толькі ў красавіку і траўні на фоне сусветнай пандэміі.

Падвоіўся попыт на імбір, а вось на часнык застаўся на ранейшым узроўні: многія сабралі яго на сваіх дачных участках. Яшчэ адна цікавая тэндэнцыя — рост колькасці заказаў на неасноўныя адрасы. У кампаніі тлумачаць: гэта значыць, што дзеці афармляюць адначасова заказ сабе і бацькам, бабулям і іншым блізкім людзям. Вырасла таксама колькасць заказаў, аплачаных для старэйшых сваякоў з-за мяжы.

У топе — маскі і крупы

Найбольш прыкметна вырас попыт на маскі, антысептыкі і антыбактэрыяльнае мыла. Так, продажы масак у верасні павысіліся амаль на 40%. Попыт на антысептык таксама ўзрос на 40% у параўнанні з пачаткам верасня, тады як на антыбактэрыяльнае — мыла да 10%.

Бакалею таксама сталі заказваць часцей — у сярэднім на 20%. Часцей за ўсё мінчукі просяць даставіць грачаныя і рысавыя крупы. Папулярныя прадукты для ўмацавання імунітэту, у тым ліку імбір.

Парог ніжэй — ахоп большы

«Е-дастаўка» знізіла мінімальную суму заказу да 35 рублёў. Для пенсіянераў ад 75 гадоў і інвалідаў парог яшчэ ніжэйшы — 25 рублёў, а таксама для людзей з абмежаванымі магчымасцямі даступная дадатковая зніжка — 5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0