Спявачка Алена Ланская выказала сваю палітычную пазіцыю ў вялікім інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі». Цяпер яго разбіраюць на цытаты.

Пра празмерны гвалт 

«Я выдатна разумею, што могуць зрабіць раз'юшаныя п'яныя мужчыны. Аднойчы я сутыкнулася з такой сітуацыяй і ведаю, што самакантроль у іх спрэс адсутнічае».

Пра фальсіфікацыі

«Мне складана ацэньваць сітуацыю, таму што за гэтыя два месяцы было вельмі шмат фэйку. Шмат чаму я не асабліва веру. Паклаўшы руку на сэрца, магу сказаць: мой голас не скралі. А далей хай ацэньваюць сітуацыю структуры, якія ў гэтым разбіраюцца».

Пра «платныя» пратэсты

«Я ведаю, што некаторыя спачатку аднекваліся, але, калі паказвалі відэа, дзе яны атрымлівалі грошы — ім ужо не было чаго сказаць. Лічу, што за кожным падобным шоу стаіць арганізатар, які плаціць і нават баюся ўявіць агульныя маштабы фінансавага спонсарства гэтых мерапрыемстваў.

Пра астралогію

«Яшчэ напярэдадні Новага 2020 года ведала, што ён прынясе нямала трансфармацый… Справа ў тым, што я крыху вывучала астралогію. Дык вось, падобны перыяд ужо быў у 1985-1990 гадах, у часы развалу СССР. Ён суправаджаўся эмацыйным спадам у людзей, і як следства, яны неаб'ектыўна ацэньвалі сітуацыю».

Пра чакры

«Я несла чырвона-зялёны сцяг з гонарам, у тым ліку на «Еўрабачанні». І калі нават арыентавацца на колеры чакр — то гэта цалкам сабе правільны колер сцяга. Можа, камусьці ён не падабаецца, а мне - падабаецца, і я не лічу, што яго трэба мяняць».

Пра справядлівасць

«Я ведаю артыстаў, якія атрымлівалі ад дзяржавы ўсё, а цяпер яны ў апазіцыі. Калі вы сябе лічыце такімі ўжо правільнымі, вярніце кватэры, узнагароды, грошы»

Алена Ланская паміж Віктарам і Аляксандрам Лукашэнкамі

Алена Ланская паміж Віктарам і Аляксандрам Лукашэнкамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?