movananova.by

movananova.by

Беларускі баец Віталь Гуркоў падчас стрыму ў Instagram Tribuna.com распавёў, што не плануе вяртацца ў Беларусь.

«Падзеі пачалі так імкліва развівацца, што я зразумеў… Вось, кажуць, што прабіта дно, прабіта дно, але няма ніякага дна. Гэта бяздоннасць нейкага бязмежжа і жаху.

Сказалі, што Кандрусевіч паехаў у Еўропу і атрымаў заданні нейкія. Яны могуць сказаць, што я быў у Зяленскага і атрымаў ўказанні або грошы на рэвалюцыю. Зараз жа ворагі — Украіна, Польшча. Разумею, што пра мяне можна прыдумаць любую справу. Я ведаю футбольных хуліганаў. У 2017 годзе мой таварыш атрымаў каля 10 гадоў па сфабрыкаванай справе — за кіраўніцтва нейкімі незарэгістраванымі арганізацыямі. Віталь Пума адседзеў каля 3 гадоў. У свой час я быў у нефармальнай тусоўцы, дзе былі хуліганы, анархісты і гэтак далей. Можна лёгка прыдумаць, што я з імі ў адной тэме. Я бачыў артыкул, дзе я быў выстаўлены заўзятым нацыяналістам, што ў першыя дні мітынгаў я рыхтаваў хуліганаў, якія супрацьстаялі АМАПу. Пры гэтым гэта лёгка могуць даказаць: ёсць фатаграфіі, дзе я з пэўнымі людзьмі. Я класна падыходжу пад гэтую ўсю тэму.

Я прыняў рашэнне, што я імігрант».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0