Пасля заканчэння канікул вучні старэйшых класаў (з 6-га па 11-ы) маскоўскіх школ будуць пераведзены на дыстанцыйнае навучанне. Яно працягнецца з 19 кастрычніка да 1 лістапада. Пра гэта паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін.

Навучэнцы з 1-га па 5-ы клас вернуцца да звычайнага навучання ў школах. Для іх разблакуеюць транспартныя карты школьніка, дзеянне якіх было прыпынена на час канікул.

Па словах Сабяніна, падобная мера прымаецца ў сувязі з тым, што вучні старэйшых класаў больш схільныя да заражэння каранавірусам — цяпер на іх долю прыпадае дзве траціны хворых дзяцей у Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0