Ланцуг у Слабадзе 13 жніўня. Архіўнае фота.

Ланцуг у Слабадзе 13 жніўня. Архіўнае фота.

«Сёння вечарам асобы ў масках без апазнавальных знакаў у зялёным напалi на жыхароў вёскі Слабада, што стаялi з бел-чырвона-белымі сцягамi на полі ўздоўж шашы ля Кургана Славы», — напісала жыхарка вёскі Яўгенія.

«Наша Ніва» разабралася, як гэта было.

«Мне кажется, на нас нарвались сотрудники какого-то спецподразделения, которые ехали на ведомственной тачке в Минск, — выказаў «Нашай Ніве» сваю думку сведка. — Отсюда и странный маршрут, и вид не такой, как у обычных тихарей».

Ехалі яны на джыпе. 

«У ланцугу ў той момант стаяла каля дзесяці чалавек. Адзін чалавек стаяў па адзiн бок шашы, астатнія — з другога. Ехалі з боку Смалявічаў і спачатку спыніліся каля таго хлопца (ён айцішнік), што стаяў адзін. Праз адкрытае акно амбал у масцы гаркнуў на яго матам, i той вырашыў, што трэба бегчы», — расказала жанчына-сведка.

Пасля гэтага машына, па словах жыхароў Слабады, цераз раздзяляльную паласу развярнулася да астатнix. 

«Забрали флаг и древко, переехали древком по ноге. И один мне сказал: «Я тебя запомнил, сука. Еще раз увижу — посажу!» — сказаў аднаму з мужчын чалавек з джыпа.

«Вырвалi ў жанчыны з рук тэлефон, ажно раздзёрлi скуру на руцэ. Тэлефон не сталi забіраць, а проста шпурнулi ў поле», — расказала «Нашай Ніве» жанчына.

«Эти люди вели себя как бандиты», — сказаў іншы сведка.

Слабада, вялікі пасёлак у Смалявіцкім раёне, перажывае такі ж грамадзянскі і патрыятычны ўздым, як і ўся краіна. Напрыклад, мясцовы гісторык цяпер штотыдзень чытае аднавяскоўцам лекцыі па гісторыі Беларусі.

Людзі, з якімі размаўляла «Наша Ніва», звярталі ўвагу на манеру паводзін людзей без апазнавальных знакаў, «не характэрную для міліцыянтаў», і агрэсіўнае стаўленне да беларускай нацыянальнай сімволікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0