Колькасць падпісчыкаў тэлеграм-канала «Нашай Нівы» ў аўторак, 13 кастрычніка, перавысіла 100 тысяч чалавек.
Праз пастаянныя блакіроўкі інтэрнэту, а таксама абмежаваны доступ да сайтаў (у тым ліку NN.by), тэлеграм за апошнія месяцы стаў галоўнай інфармацыйнай пляцоўкай для беларусаў. Ад дня выбараў наш канал вырас амаль у 10 разоў.
Дзякуй вам за давер і падтрымку (як фінансава, так і інфармацыйна) у гэты велічны і складаны час.
Падпісвайцеся і дзяліцеся інфармацыяй з намі.