Апошнім часам у інтэрнэце публікуюцца персанальныя звесткі супрацоўнікаў міліцыі.

Тэлеграм-каналы апублічваюць імёны, тэлефоны, у нейкіх выпадках фотаздымкі, нумары машын і нават адрасы меркаваных супрацоўнікаў.

На адзін з такіх зліваў «Нашай Ніве» паскардзіўся былы супрацоўнік сталічнага крымінальнага вышуку, які звольніўся летась — па яго словах, апублікаваныя базы — старыя, але наступствы ён адчуў на сабе. 

Ён расказаў, што ў адзін з дзён зайшоў у тэлеграм і ўбачыў у адной з баз сваё імя (ён не хоча выступаць адкрыта, але прадаставіў Рэдакцыі пацверджанні таго, што ён сапраўды служыў і быў звольнены у 2019 годзе па пагадненні бакоў — «НН»). 

Пасля таго, кажа былы супрацоўнік, яму давялося перажыць пару непрыемных момантаў у сувязі з цікавасцю знаёмых. 

«Праз некаторы час мне піша мой сябра са школы, потым — былая дзяўчына, з якой мы вельмі мірна і пяшчотна разышліся, засталіся ў добрых адносінах, потым яшчэ знаёмы, потым калега з работы.

Калега дык ведаў, дзе я працаваў раней, асабліва не выказваў нічога, хіба што пацікавіўся, ці не працую я пад прыкрыццём. А былая дзяўчына спачатку наўпрост не пыталася, але ў агульных знаёмых пачала цікавіцца, ці працую я яшчэ ў міліцыі. Прыйшлося ўсім тлумачыць, што ўжо звольніўся і не маю дачынення да таго, што цяпер адбываецца», — кажа афіцэр запасу. 

Мужчына наракае, што некалькі разоў звяртаўся да адміністратараў тэлеграм-каналаў, каб прыбраць сваё імя. Але атрымалася гэта ці не з шостай спробы. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

8
Апельсин / Адказаць
14.10.2020 / 10:07
Неприятные моменты есть в жизни у всех. Когда попадет в мясорубку на улице эти неприятные моменты покажутся милым приключением. Был -уволился - докажи- исключат.  ПУБЛИКОВАТЬ ОДНОЗНАЧНО.
7
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
14.10.2020 / 10:14
дзіўнавата гучаць гэтыя самаапраўдваньні. 
Брутальныя разгоны нязгодных па палітычных матывах пачаліся ў 1995 годзе (калі пасадзілі і пазбавілі працы кіроўцаў менскага мэтро). Выкраданьні Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, Завадзкага і разгон фашыстоўскімі мэтадамі маршу Свабоды ў 1999 годзе, яшчэ больш брутальныя разгоны мірных дэманстрацыяў пасьля выбараў 2006 і 2010 гадоў, маршаў "дармаедаў" у 2017 годзе  адбываліся, напэўна, калі гэты панок служыў у бандфармаваньнях і не звальняўся? Ну, прынамсі, частка з гэтых злачынстваў?
5
Міхась999 / Адказаць
14.10.2020 / 10:22
а да верасня міліцыя была такая добрая і пушыстая
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру