Людміла Іванаўна Раманенка, 77-гадовая мінская пенсіянерка, у нядзелю выйшла ў горад, а скончыла дзень у бальніцы.

Людміла Іванаўна з самаробным плакатам

«У нядзелю 11 кастрычніка я была на Стэле. Я прыехала падыхаць паветрам і выказаць сваё меркаванне. Была адна, дзеці працавалі ў той дзень, — расказвае жанчына. — АМАП пачаў затрымліваць людзей. Да амапаўцаў жанчыны падышлі, крычалі ім, каб адпусцілі. Я таксама падышла.

Амапавец схапіў мяне за руку і шпурнуў мяне на зямлю. Па адчуваннях — ён так схапіў, што адразу ж і зламаў. Рука імгненна абвісла. Шпурнуў мяне як кацяня.

Я паднялася, думала спачатку, што вывіх. Але прыехала хуткая, мяне забралі ў бальніцу. Зрабілі здымак, дыягназ: пералом са змяшчэннем і аскепкамі».

Людміле Іванаўне наклалі гіпс, пазней будуць рабіць аперацыю, каб прыбраць аскепкі і сабраць костку.

«Загадчык аддзялення супакойвае: усё будзе добра. Рука баліць, штодня мне коляць абязбольваючыя, — кажа Людміла Іванаўна. — Дакладную дату аперацыі пакуль не прызначылі.

Як так можна з людзьмі абыходзіцца? Што робяць сілавікі? Тое, што адбываецца, — вельмі жудасна, такога не мусіць быць.

І я не веру, што кагосьці пакараюць за маю зламаную руку. Знаёмыя прапаноўваюць дапамогу, маўляў, каб я напісала заяву, але я бачу сітуацыю ў краіне. І ці пісаць, пакуль не ведаю».

Таксама пенсіянерка цяпер чакае міліцыю, праўда, з якой нагоды яна прыйдзе — не ведае і сама.

«Калі мяне прывезлі ў бальніцу, я сказала дактарам, што мяне схапіў амапавец. Доктар адказаў: гэта крымінальная справа, да вас прыйдзе міліцыя. Але ці гэта было пра акцыю, ці пра маю руку — я не зразумела», — прызнаецца Людміла Іванаўна.

Пакуль што яна сядзіць дома: баіцца пашкодзіць зламаную руку яшчэ больш. Інакш, кажа, была б на акцыях.

«На мінулым маршы пенсіянераў я была. У гэты б таксама пайшла, каб была рука цэлая.

Я захапляюся дзяўчынамі, якія выходзяць з белымі кветкамі. Я хадзіла з імі. У мяне пазіцыя простая, я — супраць гвалту і забойстваў.

Калі пакараюць — ну, што ж зробіш. Хай даюць свае штрафы. Я нарадзілася ў вайну, таму магу нават пагаладаць, калі прыйдзецца сплачваць нейкія вялікія штрафы. Пасяджу на хлебе і вадзе, хай толькі жыве Беларусь.

Бо тое, што робяць сілавікі… Я сама бачыла, як б’юць хлопцаў, як хапаюць дзяўчат. Народ гэтага ім не забудзе. Усе людзі супраць таго, што адбываецца, бо адбываецца знішчэнне народа», — кажа пенсіянерка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Хлопец з Лучына / Адказаць
13.10.2020 / 15:51
Здароўя Вам, Людміла Іванаўна.
4
aleh.h / Адказаць
13.10.2020 / 15:58
"77-гадовая мінская пенсіянерка: я нарадзілася ў вайну, таму магу нават пагаладаць, калі прыйдзецца сплачваць нейкія вялікія штрафы. Пасяджу на хлебе і вадзе, хай толькі жыве Беларусь". Напоминаю, на дворе 2020 год, центр Европы, действие происходит в стране, которая больше других на себе прочувствовала все ужасы войны! Каратели спустя 75 лет снова стали уничтожать всех без разбору. Им не важно кто перед ними: 77-летние старики, 13-летние дети или беременные женщины. Был приказ фюрера уничтожать, значит будут уничтожать!!! P.S. Мы точно победили в ВОВ???
5
Сержик / Адказаць
13.10.2020 / 16:25
Их же проклянут. Ничего не боятся...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру