13 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі дажджы, на паўночным захадзе месцамі моцныя дажджы, паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Вецер пераменных кірункаў умераны, па паўночным захадзе парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём ад + 9°С па паўночным захадзе да +19°С па паўднёвым усходзе краіны.

У Мінску чакаецца дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%). Вецер пераменных кірункаў умераны. Тэмпература паветра раніцай +11..+13°С, днём +14..+16 °С, увечары +12..+14°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0