Позна ўвечары 12 кастрычніка асобы ў балаклавах, трэніках, бронекамізэльках і шлемах з дубінкамі разбілі шкло ў адной з машын каля ўніверсама «Рыга» і выцягнулі кіроўцу. Яго затрымалі, а машына з ключом запальвання засталася стаяць на паркоўцы.

Як стала вядома «Нашай Ніве», затрыманы кіроўца — Вадзімір Заранкін, сын кіраўніка Віцебска Вадзіма Заранкіна.

Вадзімір Заранкін

Вадзімір Заранкін

Сітуацыя адметная тым, што іншы сын топ-чыноўніка, Філіп, толькі нядаўна выйшаў з ізалятара ў Жодзіне, адседзеўшы там 13 сутак. Яго затрымалі ў цэнтры Мінска ўвечары пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама: «Канваіры далі мянушку Мэр». Сын кіраўніка Віцебска расказаў пра 13 сутак арышту пасля інаўгурацыі Лукашэнкі

Што ж адбылося каля ўніверсама «Рыга»? Вадзімір Заранкін ехаў у краму, калі сілавікі пачалі зачыстку раёна. Найхутчэй, ён спалохаўся і паспрабаваў выехаць з небяспечнага месца, аднак падчас гэтага зачапіў іншую машыну. У выніку чалавек 15 дагналі аўтамабіль Вадзіміра, разбілі шкло і выцягнулі хлопца. Затрымалі і яго, і кіроўцу другой машыны. Яны абодва знаходзяцца ў Савецкім РАУСе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?