Жыхары Мінска вышлі на акцыі пратэсту ўвечары 12 кастрычніка, яны выстройваюцца ў ланцугі салідарнасці. Раней днём у Мінску прайшоў Марш пенсіянераў, які разагналі сілавікі з ужываннем святлошумавых патронаў і слезацечнага газу. Гэта выклікала новыя пратэсты.

Многія з людзей у ланцугах трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі. Некаторыя пратэстоўцы выстройваюцца ў ланцугі папярок праезных частак, перакрываючы рух.

У прыватнасці, рух спыняўся на МКАД, праспектах Незалежнасці, Пераможцаў, Дзяржынскага і Ракасоўскага, Лагойскім тракце, вуліцах Ціміразева, Прытыцкага, Кальварыйскай і Куйбышава, у Шабанах.

У мікрараёне Каменная Горка пратэстоўцы выставілі дарожныя агароджы і конусы папярок праезнай часткі.

Міліцыя ўжывала святлошумавыя прылады ў Каменнай Горцы, Серабранцы, каля «Рыгі» неаднаразова.

Удзельнікі акцыі пратэсту таксама падпальвалі покрыўкі, раскладзеныя папярок праезнай часткі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

9
циник / Адказаць
13.10.2020 / 00:02
пачалася вайна беларускага народа с фашыскай хунтай i яе фашыскiмi бандамi.
8
litwin / Адказаць
13.10.2020 / 00:31
В Кремле Жёлтые пятна в местах ботокса ....  Он вор и убийца своего народа, ужо давно никто не верит.... i Майк да Найк вярнуліся


Два диктатора, ! Может они чайку на Брудершафт бахнут за здоровье Навального ?  Верым Можам Пераможам !
7
litwin / Адказаць
13.10.2020 / 00:32
На рaсeйcкиe деньги, НКВД - садісты будут белоруских женщин месить! московія  это ДНО ВАШЕ !
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру