Штабы Ціханоўскай, Цапкалы, Бабарыкі, Каардынацыйная рада, Фонд BySol правялі экстранную рабочую сустрэчу. Разам яны ўзгаднілі фармат сумеснай працы па дасягненні ўсіх народных патрабаванняў:

1. Правесці новыя адкрытыя выбары.

2. Расследаваць злачынствы па фактах гвалту над мірнымі беларусамі.

3. Вызваліць палітычных зняволеных.

На сустрэчы абмяркоўвалася каардынацыя работы фондаў дапамогі пацярпелым на пратэстах, а таксама санкцыі для чыноўнікаў і сілавікоў, якія парушаюць закон, — і падтрымку тых, хто гатовы перайсці на бок народа.

На фота: Вадзім Пракоп'еў, Валерый і Вераніка Цапкалы, памочнік Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі, Святлана Ціханоўская, памочнік Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Францішак Вячорка, член прэзідыума Каардынацыйнай рады, экс-дыпламат Павел Латушка, прадстаўнікі Фонду Салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак і Аляксандр Падгорны, прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна, рэдактарка The Village Belarus Яўгенія Сугак, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў і член прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова (па сувязі).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

16
Міхась, Віцебск / Адказаць
12.10.2020 / 19:37
Вельмі добрая навіна!:)
14
циник / Адказаць
12.10.2020 / 19:38
Саюз мяча i арала, атцы рускай дэмакратыi, хацелася бы канкрэтызаваць пункт 1. Выбары правесцi як i з кiм, з спмазванцам цi без яго, па якой Канстытуцыi, калi па гэтай то не трэба нам такое, з якiм складам ЦВК? Але каб усе гэта правесцi павiнны для начала узяць уладу народ. Вось гэта i далжно было стаяць першым пунктам. Чарговыя дурыВыбары цi змены у канстытуцыю якiя прапануе лукашэнка i масква, нам не патрэбны.
4
Юрий Чиркин / Адказаць
12.10.2020 / 21:00
Формат согласовать конечно важно ....а в это время Лукашенко ДЕЙСТВУЕТ!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру