Палітык Павел Латушка пракаментаваў сённяшні Марш, які адбыўся ў Мінску і іншых гарадах краіны.

«Рэжым сёння чарговы раз прадэманстраваў сваю нібыта гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу: у дачыненні да мірных дэманстрантаў, якія выступаюць за развіццё дыялогу ў грамадстве, за тое, каб былі прыцягнутыя да адказнасці ўсе вінаватыя ў парушэнні правоў чалавека, што з'яўляецца абсалютна абгрунтаваным, законным правам кожнага грамадзяніна любой еўрапейскай краіны, ужытая сіла, гвалт, затрыманні.

Затрымліваюцца журналісты, якія ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам маюць права асвятляць усе падзеі, што адбываюцца ў краіне.

Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што рэжым не гатовы і не здольны весці сумленны і адкрыты дыялог з грамадствам», — адзначыў палітык у сваім тэлеграм-канале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0