Кожную нядзелю, пачынаючы з 16 жніўня, у Мінску праходзяць масавыя маршы пратэсту. Сёння ўжо дзявятая такая нядзеля і 64 дзень пратэстаў. Сілавікі сёння абралі жорсткую тактыку ў дачыненні да пратэстоўцаў. Затрымлівалі і журналістаў, у тым ліку траіх супрацоўнікаў Нашай Нівы. Праз жорсткі разгон на Стэле сёння сфармаваліся некалькі калон. Таму складана падлічыць дакладна, колькі людзей удзельнічала сёння ў Маршы. Выглядае, што іх было не менш, чым мінулыя разы.

19:51

19:08

Апошнія фота Надзеі Бужан, зробленыя перад затрыманнем.

18:33

18:15

17:48

На Пушкінскай затрымалі галоўнага рэдактара Нашай Нівы Ягора Марціновіча разам з фатографам Надзеяй Бужан.

17:46

17:31

Сотні чалавек застаюцца на Пушкінскай. Перыядычна людзі блакуюць вуліцу Прытыцкага ў абодвух напрамках.

17:26

17:19

17:10

На Кальварыйскай ад Каскада да могілак адбываюцца кропкавыя сутычкі і затрыманні. Аўтамабілісты марудзяць рух, каб не даць праехаць сілавікам.

17:01

Разгон на Пушкінскай у фота Надзеі Бужан.

16:56

16:43

16:41

16:40

16:39

16:37

Паведамляюць пра гучны выбух у раёне Стэлы. Бачны дым.

16:35

Людзі заблакіравалі дарогу на Кальварыйскай каля могілак. Сілавікі, каля 100 чалавек са шчытамі, рухаюцца насустрач па тратуары.

16:33

16:31

У раёне Пушкінскай вялікая колькасць затрыманых, людзі разбягаюцца па дварах.

16:30

16:29

Карэспандэнт «Нашай Нівы» паведамляе, што дэманстрантаў у раёне Пушкінскай разганяюць са стралянінай. Працуюць вадамёты.

16:27

16:26

Тым часам, вялікая калона ўтварылася на вуліцы Багдановіча, рухаецца ў бок Нямігі.

16:23

Карэспандэнт «Нашай Нівы» паведамляе, што пратэстоўцаў акружаюць у раёне адміністрацыі Фрунзенскага раёна.

16:21

Вадамёты пайшлі наперад калоны транспарту сілавікоў, яны даганяюць калону пратэстоўцаў. Уключыўся вадамёт, палівае людзей ля БонГатэля.

16:16

16:11

Тым часам, сілавікі чамусьці перакрылі вуліцу Леніна.

16:10

16:04

16:03

15:56

Людзі, якіх адцяснілі ад Стэлы, праз паркоўку «Кароны», выйшлі ў бок Кальварыйскай. Яны аб'ядноўваюцца з калонай, якая ішла ад Раманаўскай Слабады.

15:53

15:51

Калона з тысячы дэманстрантаў ішла са Стэлы ад Праспекта Пераможцаў ў бок Нямігі. Каля кінатэатра «Беларусь» і Макдональдса на Танка дарогу перагарадзіў АМАП. Людзі ідуць па Кальварыйскай у бок «Кароны».

15:50

Верагодна, затрымалі журналістку «Нашай Нівы» Ірэну Кацяловіч.

Ля Стэлы бачылі затрыманне дзяўчыны са светлымі валасамі ў камізэльцы «Прэса». Цяпер Ірэна не здымае слухаўку.

15:43

Ад метро «Фрунзенская» калона рушылі па Кальварыйскай у бок «Каскаду».

15:42

На праспекце Машэрава, каля гасцініцы «Планета», сабралася шмат людзей. Яны стаяць на дарозе, скандуюць: «сабачку». На праспекце Пераможцаў у дварах затрыманні.

15:40

Міліцыя пацвердзіла выкарыстанне святлошумавых гранат расійскаму «РІА Навіны». Нядаўна адмаўляла. Раней сілавікі таксама пацвердзілі выкарыстанне вадамётаў.

15:37

Вадамёт працуе і на Стэле. Там таксама сілавікі са зброяй.

15:35

Вуліцу Камсамольскую перакрыў ланцуг АМАПа ў раёне кінатэатра «Перамога».

15:32

На Нямізе ў раёне KFC працуе вадамёт. Вялікая колькасць людзей рухаецца па Нямізе ў бок Гарадскога Валу.

15:30

З Юбілейнай плошчы спачатку выціснулі пратэстоўцаў — людзі разбегліся ў розныя бакі, фармуюць чарговыя калоны, зноў сабраліся на Юбілейнай, вялікая калона ідзе ад «Кароны» у бок цэнтра.

15:28

Усяго сёння затрыманыя два дзясяткі журналістаў. У Віцебску затрымалі Таццяну Мацьвееву, Алеся Пілецкага, Змітра Казакевіча, Вячаслава Лазарэвіча, у Магілёве Алеся Асіпцова. У Гомелі Алену Германовіч, Алену Бычкову, Паўла Міцкевіча, у Гродне Марыну Харэвіч, Сяргей Людкевіч, Дар'ю Спевак, Вольгу Камягіну, у Брэсце Мілану Харытонаву і Алеся Леўчука.

15:25

Калона, што ішла па Машэрава, вырашыла збочыць на Заслаўскую.

15:15

Дэманстранты перакрылі праспект Пераможцаў у раёне гасцініцы «Юбілейная», рухаюцца ў бок цэнтра.

Таксама калона ад скрыжавання Машэрава — Ціміразева пайшла ў бок Стэлы.

15:12

Карэспандэнты «Наша Ніва» паведамляюць, што пратэстоўцы перакрылі Машэрава ў раёне скрыжавання з Ціміразева. Вялікая калона таксама ўтварылася на Раманаўскай Слабадзе.

15:10

15:02

14:58

На Заслаўскай людзі ў зялёнай форме ў дварах і пад'ездах шукаюць пратэстоўцаў, карэспандэнт @nashaniva налічыў каля дзясятка затрыманых.

14:55

Закрытыя станцыі метро «Фрунзенская» і «Маладзёжная».

14:50

14:44

Працягваюцца жорсткія сутычкі, быў ужыты слезацечны газ. Карэспандэнт «Нашай Нівы» чуў адзін воплеск, але невядома, што гэта было.

14:43

Да Стэлы прыехалі сілавікі, заганяюць людзей у двары. Дзясяткі затрыманых.

Таксама паведамляецца, што ля «Планеты» адбылася сутычка з супрацоўнікамі ГУБАЗіК (людзьмі, падобнымі да брыгады Карпянкова), пратэстоўцы іх пагналі.

Тым не менш, усё больш людзей сцякаюцца да Стэлы.

14:39

Каля будынка Федэрацыі прафсаюзаў на рагу праспекту Пераможцаў і вуліцы Мельнікайце ў Мінску затрымалі чатырох журналістаў. Сярод іх — фатограф дзяржаўнага агенцтва БелТА Раміль Насібулін. Усе яны былі ў камізэльках з пазнакай «Прэса». Супрацоўнікаў СМІ павезлі на «праверку дакументаў».

Тым часам людзі з крыкамі «Пайшоў вон!» адганяюць прапагандыста СТБ Азаронка, які намагаўся ўзяць інтэрв'ю ў пратэстоўцаў.

Затрымалі журналістку «Камсамолкі» Алесю Добыш.

14:35

Фотакарэспандэнт «Анлайнера» Аляксандра Ружачка даслаў паведамленне «забралі». Карэспандэнты Аляксандр Уладыка і Аляксей Носаў, якія працавалі разам з ім, не выходзяць на сувязь.

Затрымалі фатографа «Камсамольскай праўды» Святаслава Зоркага.

14:25

Каля стэлы працягваюцца затрыманні. Аўтобусы пачалі заязджаць у двары дамоў ля стэлы, людзі разбягаюцца.

14:18

У бусе з журналістамі едзе і легенда беларускай фатаграфіі, Георгій Аляксандравіч Ліхтаровіч. У мужчыны на шыі прафесійны фотаапарат, таму яго і забралі, піша Tut.by.

14:13

Карэспандэнты ТАСС Фядосенка, Грыгараў і Сцяпчанкаў адпушчаныя з РУУС у Мінску пасля праверкі дакументаў, паведамляе ТАСС.

13:59

У Мінску зноў праблемы з мабільным інтэрнэтам.

Ля станцыі метро «Няміга», а таксама ля кінатэатра «Масква» затрыманыя некалькі чалавек.

13:55

Затрыманыя журналісты Сяргей Сацюк, Таццяна Каравянкова, Юрый Шамшур і Алена Талкачова, Дзмітрый Дзмітрыеў, Наста Бойка, Аляксей Івашкевіч, Зміцер Міцкевіч. Іх вязуць у Кастрычніцкі РУУС.

13:45

Каля Стэлы глядзяць заплечнікі, пасля надгляду некаторых затрымліваюць.

13:30

Пачынаюць закрываць станцыі метро.

«У 13:35, у мэтах бяспекі пасажыраў, на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро Кастрычніцкая, Купалаўская, Няміга і Плошча Перамогі. Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях. Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці» — паведамляе Мінскі метрапалітэн.

Пазней закрылі і ўваход на станцыю «плошча Леніна» з боку плошчы Незалежнасці.

13:20

Каля «Галерэі» затрымалі фотакарэспандэнта Наталлю Фядосенка. Таксама ля «Галерэі» затрымалі журналістаў ТАСС Гаўрыіла Грыгарава і Валерыя Сцепчанкава.

12:55

На праспекце Пераможцаў у раёне вуліцы Ігнаценкі перакрылі рух у бок Палаца Незалежнасці. Аўтобусы і маршруткі пакуль пускаюць.

12:31

Каля Палаца Рэспублікі з'явіліся сілавікі і агароджа. Будынак КДБ невялікімі групкамі патрулюе міліцыя. Пад мостам за плошчай Незалежнасці — сістэма «Рубеж».

12:15

Стэла каля Музея Вялікай Айчыннай вайны агароджана. Каля філармоніі на Якуба Коласа таксама заўважана шмат аўтазакаў і аўтобусаў.

11:30

Тым часам у Мінск з самай раніцы сцягваецца ваенная тэхніка. Тэхніка была заўважана ва Уруччы, Ціміразева, Даўгінаўскім тракце. 

ГЦ «Галерэя», што на Пераможцаў, паведаміў, што будзе працаваць з 17:00. KFC на Нямізе таксама будзе працаваць з 17:00.

8
aleh.h / Адказаць
11.10.2020 / 12:59
Фашисты как всегда с самого утра обустраивают концлагерь Лукенвальд!!!
14
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
11.10.2020 / 14:59
дороги перекрыты. Общественный транспорт не ходит. Экономика страны несёт потери. На фликерах и техосмотрах отработают. 
7
Alisa / Адказаць
11.10.2020 / 15:01
Абурае асабліва затрыманне журналістаў - рты хочуць закрыць усім... І як будуць на гэта рэагаваць журналісты што засталіся на дзярж СМІ? Хаця б ведалі слова салідарнасць
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру