Фота з архіва

Фота з архіва

У Мінску вечарам 10 кастрычніка затрыманы заснавальнік праектаў Petitions.by і «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку дырэктар Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA Наталля Рабава.

Паводле яе слоў, каля 19.30 Кавалкін напісаў, што знаходзіцца ў міліцыі і яго вязуць у ізалятар на Акрэсціна.

Прычына затрымання пакуль невядомая. «Як відаць, адміністрацыйная справа і суд у панядзелак-аўторак», — мяркуе Рабава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0