У Гомелі на праспекце Леніна раніцай 10 кастрычніка невядомы мужчына падпаліў сябе. Пра гэта паведамляюць «Моцныя навіны» са спасылкай на тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь».

Відавочцы паспелі збіць полымя. Выклікалі хуткую.

Як паведамляюць відавочцы, мужчына ляжаў на зямлі і крычаў: «Забіце мяне, я не хачу жыць».

Пазней прадстаўнік абласной міліцыі Віталь Прыстромаў распавёў БелаПАН, што гэта быў 42-гадовы ўраджэнец Добруша. Ён падпаліў сябе пасля таго, як былая жонка адмовілася сустрэцца з ім. Вядома, што ў яго праблемы з алкаголем.

Цяпер мужчына ў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0