Жыхара Баранавіч прыцягнуць да адказнасці за заклік спаліць кватэру вайскоўца, паведамляе МУС.

Паведамляецца, што 20 верасня ў Telegram-чаце адзін з удзельнікаў прапанаваў знішчыць маёмасць вайскоўца в/ч 7404.

Спаліць кватэру прапаноўваў 34-гадовы жыхар Баранавіч.

Са слоў яшчэ аднаго ўдзельніка чата, 37-гадовага гараджаніна, ён таксама паддаўся экспрэсіі, калі напісаў, што «мантажная пена робіць цуды». Пост таксама адрасаваўся вайскоўцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0