Літва адклікае з беларускага пасольства яшчэ пяцярых дыпламатаў і спадзяецца, што гэтага хопіць, каб захаваць магчымасць дыялогу, піша Delfi.

«Ацаніўшы розныя акалічнасці і рызыкі, мы вырашылі адклікаць яшчэ пяцярых дыпламатаў у надзеі, што гэтага будзе дастаткова, каб захаваць магчымасць дыялогу. Разам з тым мы падкрэслілі, што будуць ужытыя меры ў адказ, калі Беларусь будзе працягваць у тым жа духу», — сказала прэс-сакратарка міністра замежных спраў Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0