Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях, піша БелТА

«Сарваўшы сцэнар каляровай рэвалюцыі, у цэлым мы трымаем сітуацыю пад кантролем, але ніякага самазаспакаення быць не павінна. Не трэба мець нейкіх ілюзій: ад новых спроб падарваць абстаноўку ў краіне ніхто не адмовіўся — ці занялі чакальную пазіцыю, ці гэта новы этап гэтай каляровай рэвалюцыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час ён заўважыў, што дзяржаўныя структуры ўжо настолькі прывыклі да вулічных акцый, што ўжо перасталі да іх сур'ёзна ставіцца.

«Але ж гэта таксама тэхналогіі, накіраваныя не толькі на ўсыпленне нашай пільнасці, але і на фармаванне новых, радыкальных форм арганізацыі пратэстаў. Так, яны, як многія кажуць, здзьмухнуліся. Гэта праўда. Але з'явіўся большы радыкалізм. Можа быць, таму што ўжо хавацца няма за каго — мы іх бачым. Гэтыя радыкалы (гэта тычыцца перш за ўсё Мінска) спрабуюць гэтых разявак, моладзь, дзяцей уцягнуць у нейкую правакацыю, — заявіў ён. — Адбываецца пастаянная змена тактыкі. Моладзь наўмысна накіроўваецца (або кідаюць іх) на правакацыі: ідзіце да дамоў АМАПа, паліце машыны, вызваляйце «палітвязняў» на Акрэсціна, блакуйце дарогі, кідайцеся пад службовы транспарт ДАІ і іншае. Зразумела, чаго яны дамагаюцца: камусьці відавочна не хапае крыві і сакральных ахвяр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0