Несупадзенне палітычных поглядаў прывяло да бойкі каля аўтавакзала «Цэнтральны» ў Мінску.

19-гадовы жыхар Узды вырашыў зняць з будынка чырвона-зялёны сцяг. Паставіў на зямлю свой заплечнік і палез да сцяга.

Гэта не спадабалася 61-гадоваму мужчыну, які праходзіў міма. Спачатку ён спрабаваў адабраць сцяг — не атрымалася. Тады ён схапіў заплечнік хлопца і запатрабаваў аддаць яму сцяг.

Хлопец адмовіўся ад здзелкі: ударыў мужчыну, забраў заплечнік і сышоў са сцягам.

Завялі крымінальную справу за «асабліва злоснае хуліганства».

МУС апублікавала відэа допыту, але застаецца пытанне: чаму хлопец аголены?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0