Каля 15 гадзіны 8 кастрычніка на 12-м кіламетры аўтадарогі М-3 «Мінск — Віцебск» у кірунку сталіцы 46-гадовая кіроўца Lexus наехала на дзвюх жанчын. У выніку атрыманых траўмаў яны памерлі на месцы здарэння. Паводле папярэдніх звестах, мінакі пераходзілі дарогу ў неналежным месцы, паведамляе міліцыя.

Завялі крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 (Парушэнні ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб) Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0