У нядаўнім навуковым выданні «Даклады Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» быў апублікаваны артыкул «Белорусско-русское двуязычие — исторически сложившаяся духовно-культурная ценность народа» аўтарства кіраўніка Акадэміі навук Уладзіміра Гусакова і члена-карэспандэнта Аляксандра Кавалені. Артыкул прысвечаны білінгвізму ў Беларусі.

Уладзімір Гусакоў

Прывядзём некалькі цытат з гэтай публікацыі, размешчанай у навуковым рэспектабельным выданні:

«Руская мова не мае недахопаў многіх вядомых моў іншых краін і народаў. Такім чынам, руская мова не прымае рэзкасці і напорыстасці англійскай, скорагаворкі і гучнасці італьянскай, спешнасці і няпоўнай выразнасці французскай, маршавасці нямецкай, «пшэкання» польскай».

«На рускай мове найбольш сакавіта гучыць нават ненарматыўная лексіка, так званы слэнг, якім карыстаецца ўвесь свет».

«Хіба можна не любіць рускую мову? Калі гэта мова праўды і ісціны. Менавіта рускаму народу наканавана быць першапраходцам і празорцам сусветнага развіцця», — гаворыцца ў артыкуле, адным з аўтараў якога з'яўляецца кіраўнік Акадэміі навук Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
так яму і трэба / Адказаць
08.10.2020 / 19:17
А я люблю і буду любіць беларускую- маю родную,самую прыгожую у свеце мову
5
Беларус з-за мяжы / Адказаць
08.10.2020 / 19:25
Господам Гусакову и Ковалени, возможно, в будущем повезет, и они сразу же после переезда получат посты в Российской Академии Естественных Наук - прославленной организации, где академиками являются изобреталь Петрик и вождь Кадыров
6
Яўхім / Адказаць
08.10.2020 / 19:30
АН каланіяльнага ражыму - нічорта ня робяць, хатое хваляць расейскую мову. За наш народны кошт.
Паказаць усе каментары/ 55 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру