Былы рэктар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Віктар Сняжыцкі больш не сенатар. Віктар Аляксандравіч патлумачыў, што гэта было яго рашэнне і прыняў ён яго з прычыны свайго стану здароўя, піша Tut.by.

Былы рэктар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Віктар Сняжыцкі. Фота: сайт Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра

Былы рэктар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Віктар Сняжыцкі. Фота: сайт Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра

Членаў верхняй палаты беларускага парламента — Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу — выбралі ў лістападзе 2019 года. Быць сенатарам Сняжыцкі павінен быў чатыры гады. Да гэтага склікання ён таксама займаў пасаду сенатара.

Віктар Аляксандравіч сказаў, што гэта было яго рашэнне — скласці паўнамоцтвы сенатара, прычына — «па стане здароўя». У верасні Віктар Аляксандравіч перастаў кіраваць Гродзенскім медуніверсітэтам. Замест яго Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў на гэтую пасаду Алену Краткову. Да гэтага яна была начальнікам галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

Віктар Сняжыцкі распавёў, што цяпер працуе на кафедры ў Гродзенскім медычным універсітэце.

Нагадаем, раней на сваёй старонцы ў Facebook ён асудзіў гвалт з боку сілавікоў. Ён напісаў: «Шаноўныя сябры! Падтрымліваю сваіх калегаў-медыкаў і ўсіх тых, хто пратэставаў супраць гвалту і затрыманняў. Кадры, якія сведчаць аб жорсткіх збіваннях дэманстрантаў, шакіруюць. Толькі народ Беларусі, яго воля вызначыць, як нам жыць далей».

Віктар Сняжыцкі — вядомы і паважаны кардыёлаг і прафесар. Ён кіраваў кардыялагічным аддзяленнем, а затым быў галоўным доктарам Гродзенскага абласнога кардыялагічнага цэнтра. Рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ён працаваў з 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?