Заснавальнік Telegram Павел Дураў паведаміў, што амерыканская кампанія Apple патрабуе закрыць тры тэлеграм-каналы, якія выкладваюць асабістыя звесткі супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі.

Паводле яго слоў, Apple непакоіць, што публікацыя асабістай інфармацыі «можа справакаваць гвалт» у адносінах да сілавікоў, якіх дэананімізавалі.

«Я лічу, што гэта не чорна-белая сітуацыя, і я палічыў за лепшае б пакінуць каналы ў спакоі, але звычайна Apple не прапануе асаблівага выбару для такіх праграм, як Telegram, у падобных сітуацыях. На жаль, я мяркую, што гэтыя каналы ўрэшце будуць заблакаваныя на iOS, але застануцца даступнымі на іншых платформах», — напісаў Павел Дураў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0