Галоўны рэдактар Марына Золатава

Галоўны рэдактар Марына Золатава

8 кастрычніка ў Эканамічным судзе прайшло пасяджэнне па пазове Міністэрства інфармацыі аб пазбаўленні Tut.by статусу СМІ. Дзеянне гэтага статусу прыпынена ведамствам на тры месяцы да 30 снежня.

Папярэдняе пасяджэнне вёў суддзя Іван Майсейчык. Прадстаўніка пазоўніка — Міністэрства інфармацыі — на працэсе не было. Інтарэсы Tut.by прадстаўлялі гендырэктар ТАА «Тутбай медыя» Людміла Чэкіна і адвакат Сяргей Зікрацкі.

Нагадаем, што 18 верасня Мінінфармацыі звярнулася ў суд з пазовам аб спыненні выпуску сеткавага выдання TUT.BY. 29 верасня, рэдакцыя атрымала загад міністра Ігара Луцкага, што з 1 кастрычніка Tut.by часова пазбаўляецца статусу СМІ. 

Адвакат Сяргей Зікрацкі і гендырэктар Людміла Чэкіна

Адвакат Сяргей Зікрацкі і гендырэктар Людміла Чэкіна

Людміла Чэкіна

Людміла Чэкіна

Tut.by падаў заяву ў Вярхоўны суд аб прызнанні несапраўднымі трох з чатырох пісьмовых папярэджанняў ад Мінінфарма. Менавіта гэтыя папярэджанні, на думку ведамства, могуць стаць падставай для пазбаўлення Tut.by статусу СМІ.

Вярхоўны суд заяву прыняў і разгледзіць яе 26 кастрычніка. Таму ў Эканамічным судзе вытворчасць сёння вырашылі прыпыніць. 

Тым не менш Tut.by працягвае працаваць як інтэрнэт-рэсурс. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?