Германія і Францыя прапануюць партнёрам па ЕС увесці санкцыі супраць Расіі з-за атручвання расійскага палітыка Аляксея Навальнага, паведамляе Reuters.

Францыя і Германія неаднаразова заклікалі Расію расследаваць абставіны гэтага злачынства і прыцягнуць вінаватых да адказнасці, але Расія пакуль што не дала пераканаўчых тлумачэнняў.

Санкцыі плануецца ўводзіць супраць асобных службовых асоб, якія могуць быць датычныя да атручвання і да парушэння нормаў міжнароднага права.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0