Арцём Зяцікаў 7 гадоў працаваў старшым выкладчыкам кафедры фармацэўтычнай хіміі БДМУ. Але 6 кастрычніка ён напісаў заяву на звальненне. Кажа, каб пазбегнуць іншых праблем.

«Так, звольніўся, бо падтрымаў студэнтаў у відэазвароце», — прызнае Зяцікаў.

«Пасля таго як выйшла гэтае відэа, нас [выкладчыкаў] запрасілі ў рэктарат, там была размова. Нам зрабілі заўвагу, што мы запісалі відэазварот у абыход кіраўніцтва. Адкрыта нейкія пагрозы не выказвалі, але было зразумела, што на нас точаць зуб, — згадвае Арцём Зяцікаў. — 

Ну і ўчора яшчэ быў выпадак, які, напэўна, стаў апошняй кропляй. Студэнтка сядзела ў адзіночным пікеце ля рэктарата. Я яе падтрымаў — сфатаграфаваўся з ёю на сваім працоўным месцы і выклаў фота у тэлеграм-канал БДМУ.

А сёння раніцай мне сказалі, што я перайшоў мяжу. Гэтыя словы мне перадалі, асабіста з рэктарам я не сустракаўся. Пасля мы перагаварылі з кіраўніцтвам кафедры — яны мяне падтрымліваюць, вельмі растроеныя, але зразумела, што на іх таксама ціснуць. І пасля гэтай размовы было зразумела, што мне трэба напісаць заяву на звальненне, каб пазбегнуць лішніх праблем».

Заяву выкладчыку ўжо падпісалі. 31-гадовы Зяцікаў працаваў на кафедры з моманту яе заснавання — гэта 7 гадоў. Але ж цяпер, кажа, хутчэй за ўсё пойдзе на працу па спецыяльнасці: у аптэку. Кажа, прапановы ўжо ёсць.

«Цяпер я трохі ў стане шоку, але ж калі запісваў відэа, то разумеў наступствы», — прызнае выкладчык.

У яго жонка ў дэкрэце і двухгадовае дзіця. Тым не менш звяртацца ў фонды па грашовую дапамогу Зяцікаў не плануе.

«Трошкі грошай у мяне адкладзена — хопіць. Я лічу, што ёсць шмат людзей, якім фінансавая падтрымка патрэбная больш, чым мне», — кажа ён.

У медыцынскім універсітэце пацвердзілі парталу tut.by, што выкладчык звальняецца па ўласным жаданні, але ад падрабязных каментароў адмовіліся.

Чытайце таксама: Звольнілі выкладчыцу мінскага меда — прыйшла падтрымаць студэнтаў на адлупе ў адміністрацыі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
буду касіць / Адказаць
06.10.2020 / 19:10
фюрэр і ягоныя прыслугачы ў медзе дакладна ведаюць, што шэраговы амапавец можа выкладаць фармацэўтычную хімію нашмат лепей нейкіх там батаноў з ідэямі. .што там выкладаць- даў дубіналам па пятай кропцы і ўсё, веды ёсць
3
Алёна К. / Адказаць
06.10.2020 / 21:50
Трымайцеся, сп. Арцём! Перамога за намі!
3
Niemand / Адказаць
06.10.2020 / 22:40
Залаты фонд будучай Беларусі. А кіраўніцтва БДМУ? Таксама "фонд"... Толькі ўжо такі... карычневы, вадкаваты і спецыфічна водарны. Хутчэй цэбар, а не фонд.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру