5-гадовага хлопчыка, які прапаў на Сельмашы, знайшлі ў Навабеліцы дзве дзяўчыны, паведамляе міліцыя.

Увечары 3 кастрычніка 2020 года ў гомельскую міліцыю патэлефанаваў усхваляваны мужчына. Ён паведаміў, што знік яго 5-гадовы сын Дзяніс. Унук збег ад бабулі, калі яна вяла яго дадому. Прычына была ў тым, што бабуля не захацела купіць яму марожанага.

Інфармацыю пра дзіця перадалі ўсім нарадам міліцыі. Да пошуку падключыліся валанцёры. Хлопчыка знайшлі ў іншым раёне абласнога цэнтра. За 3 гадзіны пасля знікнення ён пешшу прайшоў шлях у 15 кіламетраў.

Дзве гамяльчанкі заўважылі хлопчыка, што плакаў, каля СШ №2. Ён распавёў, што згубіўся і назваў свае імя, прозвішча і імя мамы. Дзяўчаты знайшлі яе ў адной з сацыяльных сетак і звязаліся з ёй. Неўзабаве Дзяніса прывезлі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0