***

Няўжо нам лёс наканаваны заўсёды звацца жабракамі, галыцьбой?
Не мець ні права слова, ні права на малітву Богу…
Душу нам скралі і залілі яе слязамі, бруднаю вадой
Пакрылі попелам памяць цэлага народу.

Няўжо мы нават мар сваіх пазбаўлены да скону?
Няўжо Купалы слова пойдзе ў нябыт?
Мы нацыя мінулага?
Мы страчаны народ?

Не так, не пагаджуся з тым ніколі!
Мы маем права быць людзьмі!
Ад нараджэння ў спадчыну прыняўшы гонар на Свабоду,
Мы ўстанем з попелу, адмыўшыся ад бруднае вады.

Бо мы крыніца ўсіх правоў і ўсіх малітваў Богу.
Крынічнае вады іспіўшы,
Мы вернемся і вернемся дадому!

16 ліпеня 2020, Павел Латушка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0