У Нацыянальным драматычным тэатры імя Горкага (Рускі тэатр) з 6 па 17 кастрычніка ўключна адмяняюцца ўсе спектаклі.
Прычына — складаная санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя, паведамляецца на сайце тэатра.
Набытыя квіткі можна здаць у касе тэатра па адрасе: вул. Валадарскага, 5.