Адвакат затрыманага 29 ліпеня паліттэхнолага Віталя Шклярава Антон Гашынскі паведаміў аб рэзкім пагаршэнні стану здароўя свайго падабароннага пасля перанесенага ім у СІЗА каранавіруса, піша Tut.by.

Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru

Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru

— Лячэнне яму ніхто не праводзіў. Фактычна перанёс захворванне без адзінай таблеткі. Пасля хваробы ён вельмі моцна схуднеў. А ў пятніцу стала вядома, што ў яго пасткаранавірусны сіндром: пачаліся праблемы з сэрцам, арытмія (збой сардэчнага рытму), моцныя болі ў грудзях, бяссонніца. Сёння пры наведванні СІЗА адвакатам яго не вывелі. Заўтра буду спрабаваць яго раніцай наведаць. Не ведаю, ці будзе ён жывы, — кажа Гашынскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?