Пра гэта былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты сказаў у каментары «НН».

Дзмітрый Ус. Фота Сяргея Гудзіліна.

Дзмітрый Ус. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Можа, і памяняю пазіцыю. Пасля заяў Пуціна, што ён падтрымлівае беззаконне ў Беларусі, пазіцыя ў дачыненні яго і Расіі можа вельмі рэзка памяняцца. Беззаконне тут творыцца толькі праз умяшанне Расіі», — сказаў Дзмітрый Ус.

«Я за «рускі свет» у Беларусі. Я заўсёды быў за «рускі свет», — казаў Ус у 2015 годзе.

Дзмітрый Ус быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года, за ўдзел у Плошчы асуджаны да 5,5 гадоў зняволення, але не прабыў у калоніі і года. Ус — уласнік друкарскага бізнэсу.

У пачатку кастрычніка сын Дзмітрыя Уса Іван быў асуджаны да 15 сутак зняволення за ўдзел у маршы за перамены.

Глядзі таксама: Колішняга кіраўніка «Антымайдан Мінск» асудзілі на 15 сутак за ўдзел у маршы за перамены

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?