Сёння пачаўся Нобелеўскі тыдзень. У панядзелак у Стакгольме былі абвешчаныя лаўрэаты па фізіялогіі і медыцыне.

Імі сталі сумесна Харві Олтэр, Майкл Хаўтон і Чарльз Райс (Harvey J. Alter, Michael Houghton, Charles m. Rice) за «адкрыццё віруса гепатыту С».

Заўтра будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, у сераду — па хіміі. У чацвер стане вядомы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры, а ў пятніцу — прэміі міра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру