У аўторак — дажджы, днём месцамі на ўсходзе — моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу +9..+15°С, днём +15..+20°С.
7 кастрычніка, у сераду, ноччу дажджы, месцамі моцныя дажджы. Удзень кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі месцамі. Днём +14..+21°С.
У чацвер днём +12..+19°С.
У пятніцу стане халадней, днём +10..+16°С.
У выходныя зменшыцца колькасць аблокаў і істотных ападкаў не чакаецца. Ноччу +5..+11°С, удзень +12..+18°С.