Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ініцыюе ўвядзенне адказнасці за наўмыснае ўцягванне дзяцей у пратэсную дзейнасць. Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч, перадае БелТА.

«Мы выступілі з ініцыятывай па ўвядзенні адміністрацыйнай адказнасці бацькоў за наўмыснае ўцягванне дзяцей у пратэсную дзейнасць, незаконныя масавыя мерапрыемствы. Гэта з'яўляецца пагрозай не для дзяржавы, а для дзяцей, якіх неразумныя бацькі спрабуюць да гэтай справы падвесці», — сказаў Генадзь Казакевіч.

Генадзь Казакевіч адзначыў, што на пратэсныя акцыі вельмі многія грамадзяне прыходзяць са сваімі дзецьмі. Паводле яго слоў, ёсць нават «выключна цынічныя» ўчынкі, калі бацькі выстаўляюць сваіх дзяцей перад міліцэйскімі кардонамі.

«Забяспечыць бяспеку дзіцяці ў такой сітуацыі немагчыма. Любое хістанне натоўпу — і гэтыя дзеці будуць проста размазаны. Хтосьці з бацькоў пра гэта думае?» — спытаў першы намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0