З шэрагаў Міністэрства замежных спраў пасля прэідэнцкіх выбараў ужо сышлі некалькі дзясяткаў чалавек. Але падобна, што на гэтым звальненні не спыняцца.

Аляксандра Грыдзюшка. Фота з ctv.by.

Аляксандра Грыдзюшка. Фота з ctv.by.

Літаральна на гэтым тыдні з цэнтральнага апарату МЗС сышла саветніца галоўнага кадравага ўпраўлення Аляксандра Грыдзюшка. Звальненне мае грамадзянскую афарбоўку, Аляксандра выказвае нязгоду з той палітыкай, якая праводзіцца дзяржавай у апошні час.

Аляксандра Грыдзюшка — гэта дачка былога гендырэктара Вялікага тэатра Беларусі Уладзіміра Грыдзюшкі. Дарэчы, раней Аляксандра працавала першым сакратаром пасольства Беларусі ў Латвіі.

З пасольства Беларусі ў Рызе было звольнена адразу два супрацоўнікі — гэта саветнік-пасланнік Аляксей Мацюхевіч і старшы саветнік Андрэй Аўраменка.

Андрэй Аўраменка. Фота з фэйсбука.

Андрэй Аўраменка. Фота з фэйсбука.

«17 гадоў у дыпламатыі ўсё, дзякуй усім. Адкрыты для прапаноў», — напісаў Аўраменка ў сацсетках.

Варта адзначыць, што пасольства Беларусі ў Латвіі фактычна абезгалоўлена. У адстаўку быў адпраўлены, а таксама пазбаўлены дыпламатычнага рангу пасол Васіль Марковіч. Паводле адной з версій, Марковічу ў дакор было пастаўлена тое, што многія супрацоўнікі прадстаўніцтва не пагадзіліся фальсіфікаваць выбары і асудзілі гвалт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?