Сталіца непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі горад Сцепанакерт падвергнуўся атацы, перадае карэспандэнт РБК з месца падзей.

Як мінімум два снарады разарваліся на тэрыторыі горада, ёсць параненыя, іх эвакуацыяй займаюцца медыкі на машынах хуткай дапамогі.

Мінабароны Арменіі ўсклала віну за артылерыйскі ўдар на войска Азербайджана.

Прадстаўнік міністэрства абароны Арменіі Арцрун Аванісян паведаміў, што ў Сцепанакерце ёсць шматлікія пашкоджанні грамадзянскай інфраструктуры і шмат параненых. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. Паводле яго слоў, пацярпела выратавальная служба, але дакладных даных прадстаўнік МА не прывёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0