Нацыянальны банк Беларусі 30 верасня не праводзіў чарговы штотыднёвы крэдытны аўкцыён у сувязі з прафіцытам ліквіднасці ў банкаўскай сістэме, паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе НББ.

«Учора (30 верасня) крэдытны аўкцыён не праводзіўся, бо ў сістэме прафіцыт ліквіднасці. У найбліжэйшы тыдзень мы не чакаем зніжэння прафіцыту ліквіднасці. Можна сказаць, што сітуацыя з ліквіднасцю ў банкаўскай сістэме стабілізавалася», — сказаў прадстаўнік прэс-службы НББ.

Паводле яго слоў, ключавым фактарам для фарміравання прафіцыту ліквіднасці ў сістэме стала не тое, што банкі павысілі дэпазітныя стаўкі да ўзроўню 17-20% гадавых, сітуацыя з ліквіднасцю стабілізавалася пад уплывам іншых фактараў. «Вызначальны ўплыў аказалі купля Нацыянальным банкам валюты на ўнутраным рынку і выдаткі Міністэрства фінансаў», —дадалі ў прэс-службе.

Між тым, пытанне датэрміновага зняцця мараторыя на выкарыстанне пастаянна даступных інструментаў падтрымкі ліквіднасці банкаў «на сённяшні дзень не разглядаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0