Самалячэнне з'яўляецца галоўнай памылкай тых, хто захварэў на цяжкую форму каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта распавёў кіраўнік аддзялення мікрабіялогіі латэнтных інфекцый расійскага НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Віктар Зуеў, піша ТАСС.

«Калі вам стала кепска або калі вы не можаце ісці ў паліклініку, то выклічце доктара і паслухайце, што ён вам скажа. Не трэба ніколі займацца самадзейнасцю. Гэта самая вялікая памылка для хворага чалавека», — сказаў Зуеў.

Пры гэтым лячыцца ад каранавіруснай інфекцыі можна дома, адзначыў прафесар НДЦ Анатоль Альштэйн. «Большасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі лепш лячыць у хатніх умовах, забяспечыўшы ізаляцыю, адпаведныя лекі. І толькі цяжкія выпадкі — гэта ўжо для бальніцы», — патлумачыў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Жвір / Адказаць
01.10.2020 / 08:59
Блін, эскулап, адкрыў Амэрыку ! Людзі спрабуюць лячыцца самі, бо вас не дачакацца й не патрапіць да вас. А і патрапіўшы, дык ніякай увагі ды сур'ёзнага стаўленьня да праблемы не атрымаеш... То бок, галоўная памылка захварэўшых у тым, што яны ўвогуле захварэлі...
1
Святлана / Адказаць
01.10.2020 / 11:42
Чулі, што гавораць дактары... Нават, калі "нюх" прападае пры каранавірусе... І тэста не дачакацца...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру