У аснове самазвала 65012J рухавік кітайскай Weichai Power, з якой МАЗ запусціў зборачную вытворчасць матораў ў парку «Вялікі камень». Магутнасць — 400 конскіх сіл.

Зернявоз атрымаў палегчаную канструкцыю. Пры поўнай масе ў 25 тон аўтамабіль бярэ ў коўш да 12,7 т — на 0,7 т больш за іншых самазвалаў. Гэта дазваляе знізіць удзельны кошт перавозак і павысіць іх эфектыўнасць: прасцей кажучы, здзяйсняць менш рэйсаў і эканоміць паліва.

МАЗ таксама прадставіў на выставе самазвал 6501C9. І хоць стваралі яго для перавозкі сыпкіх і будаўнічых грузаў, ён выдатна спраўляецца з дастаўкай сельгаспрадукцыі.

Усяго ж Мінскі аўтазавод прадставіў на 30-й выставе «Белагра» каля 10 адзінак тэхнікі, у тым ліку аўтамабіль-мультыліфт МАЗ-6950С5-110400. Ён прызначаны для пагрузкі і выгрузкі спецыяльных зменных кузаваў, кантэйнераў, платформаў і іншых прылад. Кузаў месціць 34 «кубаметры». Прадугледжаны механізм змены кузава вытворчасці Palfinger.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0