Суддзя спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні да Медыя-Палесся за адсутнасцю складу адміністрацыйнага правапарушэння, паведамляе выданне.

Супраць «Медыя-Палесся» пачалі адміністрацыйную справу за «пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны» за публікацыю «Настаўнік Ціханоўскай:» гэта яна за мужам, як за дзекабрыстам пайшла. Не толькі характар, але і любоў сваю праявіла».

Заяву ў міліцыю напісала настаўніца Мікашэвіцкай СШ №2, дзе вучылася Ціханоўская, Іна Кухарава. Яна запатрабавала абвергнуць інфармацыю: Ціханоўскую не вучыла, пра дзекабрыстаў не казала. Карэспандэнт сайта падчас паездкі ў Мікашэвічы пагутарыў з многімі землякамі Святланы Ціханоўскай. І сказаную іншым настаўнікам фразу памылкова прыпісаў Кухаравай. Ён рыхтаваў да публікацыі абвяржэнне з выбачэннямі, але Іна Кухарава палічыў за лепшае зрабіць гэта з дапамогай міліцыі.

У судзе Кухарава патлумачыла, што не давала не адпаведную рэчаіснасці інфармацыю. А выкладзеная інфармацыя не ганьбіла яе гонар, годнасць або дзелавую рэпутацыю.

У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні значылася, што распаўсюджвалася іншая, не адпаведная рэчаіснасці інфармацыя, якая не ганьбіла гонар пацярпелай, без указання на што была накіраваная інфармацыя, ці ўтрымлівала заклікі да незаконных дзеянняў, ці была забароненая законам РБ.

Суддзя пастанавіла спыніць адміністрацыйную справу ў дачыненні да Медыя-Палесся за адсутнасцю складу адміністрацыйнага правапарушэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0