Прэс-служба МУС
Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 16:30, паведамляе прэс-служба МУС.
36-гадовы жыхар Брэста за рулём «Мітсубісі» не справіўся з кіраваннем. Мужчына выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Аўдзі», якой кіраваў мясцовы 38-гадовы мужчына.
Загінулі абодва кіроўцы і пасажыр «Аўдзі». Яшчэ двое пасажыраў абодвух аўто з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.