26 верасня ў 09:35 павінен быў скончыцца 72-гадзінны тэрмін затрымання галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча ў ІЧУ на Акрэсціна. Артыкул за паклёп, па якім заведзена справа, у якой ён праходзіць у якасці падазраванага, не прадугледжвае далейшага ўтрымання пад вартай. Роўна ў 09:35 яго выпусцілі. 

Каментар Ягора Марціновіча пасля вызвалення: 

Нагадаем, 23 верасня дома ў Ягора Марціновіча прайшоў ператрус. Пасля гэтага яго забралі на допыт у Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Пасля допыту яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. 

Сама справа заведзеная, імаверна, праз апублікаваны на сайце «Нашай Нівы» матэрыял, у якім дыджэй Улад Сакалоўскі сцвярджае, што ў карцары на Акрэсціна яго біў чалавек, падобны да намесніка міністра ўнутраных спраў Барсукова. Барсукоў па справе праходзіць пацярпелым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0